Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль скардзіцца на Сырыю і Лібан у ААН


Міністэрства замежных спраў Ізраіля і прадстаўніцтва Ізраіля ў ААН рыхтуюць зварот у Раду бясьпекі ААН супраць Лібану і Сырыі.

Ізраіль абвінавачвае Сырыю і Лібан у тым, што гэтыя краіны не прадухілілі ў нядзелю 15 траўня прарыў сваімі грамадзянамі ізраільскай мяжы. 15 траўня ў неккатопых арабскіх краінах праводзіліся акцыі, прымеркаваныя да гадавіны ўтварэньня дзяржавы Ізраіль, якая адзначалася днём раней.

Ізраіль сьцьвярджае, што Сырыя падвергла сваіх грамадзян асаблівай небясьпецы, паколькі яе памежнікі не перашкаджалі дэманстрантам прайсьці на міннае поле, якое месьціцца з сырыйскага боку мяжы. З лібанскага боку парушальнікі межаў таксама не сустрэлі ніякіх перашкодаў, у тым ліку і ад кантынгэнту войскаў ААН, у чые абавязкі ўваходзіць спыняць падобныя правакацыі.

Пакуль няма дакладных дадзеных пра дакладную колькасьць загіблых і пацярпелых у выніку учорашніх прарываў мяжы.
XS
SM
MD
LG