Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Карачы забілі супрацоўніка кансуляту Савудаўскай Арабіі


Узброеныя людзі на матацыклах атакавалі аўтамабіль, што належыць консульству Савудаўскай Арабіі ў пакістанскім горадзе Карачы. У выніку забіты адзін чалавек, паводле некаторых сьведак, супрацоўнік кансуляту. У мінулую сераду невядомыя кінулі на тэрыторыю кансуляту дзьве гранаты. За гэтыя два напады ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці. Пасьля сьмерці на пакістанскай тэрыторыі ўраджэнца Савудаўскай Арабіі Бін Ладэна за яго паабяцала адпомсьціць Аль Кайда.
XS
SM
MD
LG