Караўніку Міжнароднага валютнага фонду Дамініку Строс-Кану, якога затрымалі ў суботу ў нью-ёрскім аэрапорце, будзе выстаўлена абвінавачваньне ў спробе згвалтаваньня.
З заявай у паліцыю зьвярнулася 32-гадовая пакаёўка гатэлю, дзе спыняўся Строс-Кан.
У часе допыту ў паліцыі Дамінік Строс-Кан не прызнаў сябе вінаватым.
МВФ пакуль ніяк не пракамэнтавала гэтыя паведамленьні.
Кіраўнік МВФ накіроўваўся ў Эўропу дзеля сустрэчы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель. Ён таксама павінен быў прысутнічаць на сустрэчы міністраў краінаў ЭЗ у Брусэлі ў панядзелак, на якой будзе абмяркоўвацца прадастаўленьне дапамогі Грэцыі і Партугаліі.
Строс-Кан разглядаўся як патэнцыйны кандыдат ад сацыялістаў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Францыі.