Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: суд адклаў пакараньне асьляпленьнем


Іранка Амэнэх Бахрамі трымае свой фотаздымак, зроблены да інцыдэнту
Іранка Амэнэх Бахрамі трымае свой фотаздымак, зроблены да інцыдэнту
У Іране сёньня было адтэрмінаванае асьляпленьне мужчыны, які выліў кіслату ў твар сваёй аднакурсьніцы.

Паводле судовага выраку, асьляпленьне мела здарыцца сёньня ў клініцы ў Тэгеране.

Афіцыйнае агенцтва ISNA, якое паведаміла аб адтэрмінаваньні пакараньня, не дало інфармацыі аб тым, хто прыняў гэтае рашэньне.

У 2004 годзе Маджыд Мавагадзі абпырскаў кіслатой сваю аднакурсьніцу Амэнэх Баграмі, асьляпіўшы і дэфармаваўшы ёй твар – пасьля таго, як яна адхіліла яго прапанову аб шлюбе.

Пацярпелая, якая прыехала на сёньняшняе пакараньне свайго нападніка зь Гішпаніі, заявіла, што гатовая сама выканаць прысуд.
XS
SM
MD
LG