Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцслужбы ЗША дапытваюць удоваў бін Лядэна


Сілы бясьпекі Пакістану дазволілі супрацоўнікам спэцслужбаў ЗША дапытаць удоваў забітага лідэра «Аль-Кайды» Ўсамы бін Лядэна. Як паведамляе CNN са спасылкай на амэрыканскіх і пакістанскіх службоўцаў, у часе першага допыту не змаглі сабраць значнай інфармацыі. Жанчыны былі настроеныя варожа да прадстаўнікоў амэрыканскіх спэцслужбаў.

Дзьве ўдавы бін Лядэна – выхадцы з Саудаўскай Арабіі, адна – зь Емэну. Бін Лядэн быў забіты ў выніку апэрацыі амэрыканскага спэцназу ў прымесьці Ісламабаду 1 траўня.
XS
SM
MD
LG