Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чачня: Кадыраў перагуляў у футбол Марадону


У сталіцы Чачні горадзе Грозны адбыўся таварыскі матч паміж зборнай зорак сьвету, якую ачоліў Дыега Марадона, і камандай "Каўказ".

Гульня закончылася з вынікам 5:2 на карысьць гаспадароў поля. Тры галы забіў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.

За каманду зорак гулялі таксама Луіш Гігу, Франка Барэзі, Алясандра Кастакурта, Іван Самарана, Фаб'ен Бартэз і Жан-П'ер Папэн.

Гульня была прымеркаваная да адкрыцьця стадыёну імя былога прэзыдэнта Чачэнскай рэспублікі Ахмата-Хаджы Кадырава.
XS
SM
MD
LG