Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: паўстанцы заяўляюць аб посьпехах


Місурата – валянтэры зьбіраюць целы загінулых
Місурата – валянтэры зьбіраюць целы загінулых
У Лібіі паўстанцы заявілі аб істотных посьпехах у баі за горад Місурата. паведамляецца, што войскі Муамара Кадафі, якія аблягаюць горад, былі выцесьненыя з шэрагу ключавых раёнаў. Адначасова паўстанцам удалося ўрэшце захапіць горад Зарык, у 25 кілямэтрах на захад ад Місураты.

Самалёты НАТО ў аўторак працягвалі бамбаваць лібійскую сталіцу Трыпалі. Паведамляецца, што ўдары наносіліся па ўрадавых будынках, улучна з рэзыдэнцыяй лібійскага лідэра Муамара Кадафі.
XS
SM
MD
LG