Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран павялічыў бюджэт


У іранскім парлямэнце
У іранскім парлямэнце
Парлямэнт Ірану сёньня ўхваліў дзяржаўны бюджэт памерам 508 мільярдаў даляраў -- на сорак працэнтаў большы за леташні. Як паведаміла афіцыйнае агенцтва IRNA, павялічыць дзяржаўны бюджэт, тэрмін якога скончыцца ў сакавіку 2012 году, стала магчымым дзякуючы строгім захадам эканоміі ў энэргетычным сэктары і скарачэньню субсыдыяў вытворцам харчаваньня. Росту іранскай эканомікі таксама спрыяў і рост усясьветных цэнаў на нафту.

Паведамляецца, што ў выніку ўжо прынятых урадам захадаў эканоміі, цэны на хлеб і аўтамабільнае паліва ў Іране вырасьлі ў чатыры разы.
XS
SM
MD
LG