Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Львоў: нацыяналісты пабіліся з вэтэранамі Савецкай арміі


У Львове сёньня адбыліся сутыкненьні паміж удзельнікамі акцыі ў гонар Дня перамогі і нацыяналістамі. Паведамляецца, што ёсьць пацярпелыя. Ініцыятарамі канфлікту сталі прадстаўнікі нацыяналістычнай арганізацыі “Свабода”, якія не хацелі пускаць вэтэранаў Вялікай айчыннай вайны на Марсава поле для ўскладаньня кветак да мэмарыялу. У сутычцы ўдзельнічалі некалькі дзесяткаў чалавек.

Раней у нядзелю суд забараніў правядзеньне 9 траўня ў горадзе масавых мерапрыемстваў дзеля таго, каб пазьбегчы канфліктаў, бо ў рэгіёне неадназначна ацэньваюць падзеі мінулай вайны.
XS
SM
MD
LG