Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы распаўсюдзілі відэазапіс з выкрадзеным канадцам


Талібы распаўсюдзілі відэазапіс з 26-гадовым канадцам, зьнікненьне якога ў Аўганістане было пацьверджанае канадзкімі ўладамі ў лютым.

Баявікі сьцьвярджаюць, што выкралі Коліна Рутэрфорда ў правінцыі Газьні. Паводле талібаў, у выпадку, калі канадзкія ўлады ня зробяць тэрміновых захадаў для вырашэньня праблемы закладніка, якога яны вінавацяць у шпіянажы, яго будзе чакаць суд. Аб выкупе за выкрадзенага нічога, аднак, нічога не паведамляецца.

У Атаве сьцьвярджаюць, што Рутэрфорд знаходзіўся ў Аўганістане ў якасьці турыста.
XS
SM
MD
LG