Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО: час Кадафі мінае


Паўстанцы ў Місраце
Паўстанцы ў Місраце
Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн сёньня выказаўся з аптымізмам пра тое, што “час Кадафі мінуў”, аднак зазначыў, што канфлікт у Лібіі патрабуе палітычнага, а не ваеннага вырашэньня. Выступаючы на тэлеканале CNNкіраўнік НАТО заявіў, што "Кадафі ўсё больш ізаляваны”, аднак для выхаду з патавай сытуацыі паміж паўстанцамі і сіламі Кадафі патрэбнае палітычнае вырашэньне.

Тым часам паўстанцы паведамляюць, што кадафісты збамбавалі нафтасховішчы ў кантраляваным імі горадзе Місрата. Зьнішчэньне запасаў паліва можа істотна аслабіць пазыцыі паўстанцаў у горадзе, над якім спрабуюць вярнуць кантроль верныя Кадафі вайсковыя аддзелы.
XS
SM
MD
LG