Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія рассакрэціць архівы


Урад Вялікай Брытаніі плянуе абнародаваць сакрэтныя архівы, вывезеныя з былых калёніяў незадоўга да распаду імпэрыі, паведамляе Бі-бі-сі.

Пасьля таго, як дакумэнты правераць і зь іх будуць зьнятыя копіі, яны будуць выкладзеныя ў Нацыянальным архіве і даступныя кожнаму, хто пажадае.

Экспэрты называюць абнародаваньне каляніяльных дакумэнтаў падзеяй гістарычнай значнасьці. Мяркуецца, што гэта можа карэнным чынам зьмяніць гістарычныя погляды на распад Брытанскай імпэрыі і нават шакаваць сучасных брытанцаў.
XS
SM
MD
LG