Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gallup: 5% беларусаў атрымліваюць пераводы з-за мяжы


З апытаньня, праведзенага ў 135 краінах сусьветнай сацыялягічнай службай Гэлап у 2009 і 2010 гг., вынікае, што 3 адсоткі людзей на сьвеце атрымліваюць эканамічную дапамогу ў форме грашовых пераводаў або пасылак з таварамі ад некага з-за мяжы.

У 35 краінах, большасьць зь якіх знаходзіцца ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары, гэткая дапамога прыходзіць да болей чым 10% сем’яў. Для прыкладу - Самалі (40%), Зімбабвэ (32%), Дамініканская Рэспубліка (26%), Сэнэгал (22%).

У Беларусі, паводле Гэлапа, 5% беларусаў атрымлівае дапамогу ад некага, хто працуе за мяжою.

Іншыя постсавецкія краіны ў гэтай статыстыцы выглядаюць наступным чынам - Малдова (24%), Таджыкістан (21), Кіргізстан (15%), Армэнія (13%), Грузія (9%), Літва (7%), Латвія (6%), Эстонія (5%); астатнія – менш чым 5%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG