Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Лібіі


Лібія – бамбаваньне апазыцыйнага гораду Місурата
Лібія – бамбаваньне апазыцыйнага гораду Місурата
Злучаныя Штаты абвясьцілі ў чацьвер аб увядзеньні новых санкцыяў супраць трох лібійскіх дзяржаўных кампаніяў – у тым ліку нацыянальнай тэле- і радыёвяшчальнай карпарацыі Лібіі і кампаніі, што кіруе даходамі ад продажу нафты рэжымам Муамара Кадафі.

Аб неабходнасьці захаваньня строгіх санкцыяў у дачыненьні да ўладаў у Трыпалі гаворыцца ў выніковым дакумэнце паседжаньня Міжнароднай кантактнай групы па Лібіі, якое прайшло сёньня ў Рыме. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі краінаў Захаду і арабскага сьвету, а таксама Афрыканскі зьвяз, ААН і НАТО.

На сустрэчы было прынятае рашэньне актываваць найбліжэйшымі тыднямі міжнародны фонд падтрымкі лібійскіх паўстанцаў. У Трыпалі асудзілі гэты крок, назваўшы заклікі міжнароднай супольнасьці да адстаўкі Кадафі "амаральнымі".
XS
SM
MD
LG