Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя абвінавачаньні супраць былога лідэра Тунісу


Улады Тунісу выставілі новыя абвінавачаньні супраць зрынутага прэзыдэнта Бэн Алі і яго жонкі.

Афіцыйнае агенцтва наывінаў краіны паведаміла, што абвінавачаньні зьвязаныя з забойствам дэманстрантаў падча народнага паўстаньня, якое прывяло да адхіленьня Бэн Алі ад улады ў студзені. Міністэрства юстыцыі краіны зрабіла заяву, што Бэн Алі і яго жонка Лэйла Трабэлсі абвінавачваюцца ў змове супраць унутранай бясьпекі краіны і падбухторваньні да беспарадкаў, рабункаў і забойстваў.

14 студзеньня Бэн Алі зьбег з большай часткай яго сям’і ў Савудаўскую Арабію. Новыя ўлады Тунісу дамагаюцца яго выдачы.
XS
SM
MD
LG