Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабул лічыць, што спэцслужбы Пакістану ведалі пра знаходжаньне бін Лядэна ў іх краіне


Міністэрства абароны Аўганістану лічыць, што спэцслужбы Пакістану не маглі ня ведаць пра знаходжаньне Ўсамы бін Лядэна ў іх краіне.

Прадстаўнік аўганскага міністэрства абароны заявіў пра гэта сёньня ў Кабуле. Гэта першы афіцыйны камэнтар аўганскіх уладаў адносна гібелі лідэра «Аль-Каеды».

Раней у бок пакістанскай выведкі ISI вылучаліся абвінавачваньні ў сувязях з баевікамі, якія пранікаюць з пакістанскай тэрыторыі ў Аўганістан. Гэта застаецца адной з прычынаў напружаных адносінаў паміж двума краінамі.
XS
SM
MD
LG