Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІП: летась загінуў 101 журналіст


Міжнародны інстытут прэсы (МІП) са штаб-кватэрай у Вене абнародаваў дадзеныя пра гібель журналістаў у сьвеце. Летась у розных краінах загінуў 101 журналіст. Гэта самая высокая лічба за апошнія гады. Найбольш небясьпечным рэгіёнам стала Азія, дзе загінулі 40 журналістаў, 15 зь іх – у Пакістане.

Паводле зьвестак Міжнароднага інстытуту прэсы, за апошнія пяць гадоў у сьвеце загінулі 472 журналісты. Самымі небясьпечнымі краінамі для супрацоўнікаў СМІ былі Ірак і Філіпіны.

Экспэрты інстытуту прыходзяць да высновы, што прафэсія журналіста ў многіх краінах становіцца ўсё болей рызыкоўнай.
XS
SM
MD
LG