Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага журналіста судзяць у аршанскім судзе


Затрыманага 24 сакавіка расейскага журналіста, рэдактара інфармацыйнага агенцтва "Свабода " (Самара) Аляксандра Лашманкіна супрацоўнікі транспартнай міліцыі завезьлі ў аршанскі суд. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманага судзяць за хуліганства.

Сувязі з затрыманым журналістам няма: у кабінэт судзьдзі Іны Кохавай завялі толькі Аляксандра Лашманкіна ў суправаджэньні канвою.

Праваабаронца Віктар Гурын чакае вынікаў суду каля службовай міліцэйскай машыны, на якой у суд прывезлі журналіста:

“Да Лашманкіна нікога не пусьцілі, мне таксама не ўдалося трапіць у кабінет судзьдзі. Я ня ведаю статусу затрыманага. Адно што мне ўдалося зразумець з пары кароткіх фраз, якімі мы абмяняліся - гэта тое, што судзіць будуць нібыта за хуліганства”.

Аршанская транспартная міліцыя затрымала Аляксандра Лашманкіна каля гадзіны ночы. Ён быў зьняты зь цягніка Чэлябінск-Берасьце.

Супрацоўнікі міліцыі адмаўляюцца камэнтаваць сытуацыю, паведамляюць праваабаронцы Міжнароднага праваабарончага цэнтру. Аляксандр Лашманкін мае афіцыйную акрэдытацыю ў МЗС Беларусі ў якасьці замежнага журналіста.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG