Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея забараніла імпарт японскіх прадуктаў


Пра забарону на ўвоз прадуктаў харчаваньня з шасьці японскіх прэфэктур паведамілі ў Расспажыўнаглядзе.

Забарона тычыцца харчовых прадуктаў, вырабленых у пэрыяд пасьля 11 сакавіка сёлета ў прэфэктурах Ганма, Фукусіма, Чыба, Ібаракі, Нагана і Тачыгі ў сувязі з перавышанымі ў іх паказчыкамі ёду-131 і цэзію. Імпарт некаторых японскіх прадуктаў ужо забаронены ў шматлікіх краінах.

Раней міністар аховы здароўя Японіі заявіў пра павышаным узроўні радыяцыі ў малацэ і гародніне з гэтых раёнаў.
XS
SM
MD
LG