Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША вядзе ў Эгіпце перамовы аб Лібіі


Робэрт Гейтс на лётнішчы ў Каіры
Робэрт Гейтс на лётнішчы ў Каіры
Міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс прыбыў сёньня ў Каір, каб правесьці перамовы аб канфлікце ў Лібіі і пацьвердзіць падтрымку ЗША дэмакратычным рэформам у Эгіпце пасьля адхіленьня ад улады прэзыдэнта Хосьні Мубарака. Незаплянаваны візыт Гейтса адбываецца на фоне ваенна-паветранай апэрацыі супраць рэжыму Муамара Кадафі ў Лібіі.

Гейтс плянуе паінфармаваць эгіпэцкага міністра абароны Хусэйна Тантаві і прэм’ер-міністра Эсама Шарафа аб ваенных апэрацыях у Лібіі і азнаёміцца з эгіпэцкай пазыцыяй ў лібійскім пытаньні. Вашынгтон імкнецца заручыцца падтрымкай інтэрвэнцыі ў Лібіі з боку арабскіх краінаў.
XS
SM
MD
LG