Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія спрабуе прадухіліць ядзерную катастрофу


Так выглядае сёньня былы жылы раён Кесэнума
Так выглядае сёньня былы жылы раён Кесэнума
Інжынэры падлучылі электракабэлі да шасьці рэактараў пашкоджанай ядзернай станцыі Фукусіма. Але такійская электрычная кампанія папярэджвае, што неабходна правесьці яшчэ шэраг апэрацый перад тым, каб пусьціць ток у сыстэму ахалоджваньня для бясьпечнага аднаўленьня яе працы. Сёньня раніцай дым і пара былі заўважаныя прынамсі над адным з пашкоджаных рэактараў Фукусімы. Радыяцыйны ўзровень вакол станцыі дасягае небясьпечных адзнак і супрацоўнікі станцыі вымушаныя былі яе пакінуць у панядзелак.
Паводле ўладаў Японіі ў выніку землятрусу і цунамі у краіне загінулі 8900 чалавек і больш як 12 тысяч пакуль ня знойдзеныя.
XS
SM
MD
LG