Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трыпалі абстрэльвалі трэцюю ноч


Агонь зэнітных установак лібійскай арміі
Паводле лібійскага ўраду, трэцяя ноч паветраных абстрэлаў кааліцыйных сілаў прынесла больш цывільных ахвяраў. Выбухі і агонь проціпаветраных зэнітных установак былі заўважныя ў прымесьці Трыпалі , дзе разьмяшчаюцца ваенны гарнізон і рэзыдэнцыя Кадафі. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Злучаныя Штаты перададуць сваім саюзьнікам вядучую ролю ў лібійскай апэрацыі “на працягу дзён” з тым, каб забясьпечыць супольнае выкананьне рэзалюцыі ААН. Абама адзначыў, што ўдзел ЗША будзе абмежаваным, а місія кароткай. Выступаючы ў Чылі, Абама тым ня менш падкрэсьліў, што Вашынгтон настойвае на сыходзе Муамара Кадафі.
XS
SM
MD
LG