Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афганістане ідзе падрыхтоўка да вываду міжнародных войскаў


Прэзыдэнт Афганістану Хамід Карзай
Прэзыдэнт Афганістану Хамід Карзай
Прэзыдэнт Афганістану Хамід Карзай павінен назваць сёньня тыя правінцыі і гарады краіны, зь якіх пачнецца перадача кантролю за бясьпекай ад войскаў міжнароднай кааліцыі, якую ўзначальвае ЗША, мясцовым структурам.

Пачатак працэсу запланавана на чэрвень гэтага года, а цалкам ён павінен завершыцца ў 2014 годзе – калі з Афганістану будуць выведзены ўсе 140 тыс. замежных вайскоўцаў. ЗША і НАТО неаднаразова падкрэсьлівалі, што перадача кантролю будзе паступовай, з улікам сытуацыі ў кожным рэгіёне.

Зараз міжнародная кааліцыя працягвае намаганьні па падрыхтоўцы супрацоўнікаў для афганскіх службаў бясьпекі і аказаньне падтрымкі нацыянальнай арміі ў барацьбе з талібамі і ісламскімі экстрэмістамі.
XS
SM
MD
LG