Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэт: папраўкі ў канстытуцыю прынятыя


У Эгіпце папярэднія вынікі падліку галасоў, пададзеных на суботнім рэфэрэндуме, паказваюць на тое, што грамадзяне краіны ўхвалілі папраўкі да канстытуцыі.

Абнародавана пакуль што толькі невялікая частка вынікаў з розных рэгіёнаў краіны. Паводле іх, за папраўкі выказаліся ад 65 да 90 працэнтаў удзельнікаў галасаваньня. Папраўкі былі вынесеныя на рэфэрэндум Найвышэйшай вайсковай Радай, якая прыйшла да ўлады пасьля адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака ў лютым, прадугледжваюць скарачэньне тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта, паслабленьне абмежаваньняў на ўдзел палітычных партыяў у выбарах, умацаваньне ролі судовай улады.

Вайскоўцы абяцалі, што арганізуюць сёлета парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары.
XS
SM
MD
LG