Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над Лібіяй -- вольная ад палётаў зона


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў лідэраў Вялікай Брытаніі і Францыі Дэвіда Кэмерана і Нікаля Сарказі абмеркаваць захады для рэалізацыі рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН.

Некалькімі гадзінамі раней Рада прагаласавала за ўвядзеньне ў паветранай прасторы Лібіі зоны, вольнай ад палётаў. У падтрымку дакумэнта выказаліся 10 сяброў Рады, пяць – устрымаліся. У тэксьце рэзалюцыі, падрыхтаваным Францыяй і Вялікай Брытаніяй, адзначаецца, што лічацца дапушчальнымі “ўсе неабходныя захады” для абароны грамадзянаў Лібіі ад удараў авіяцыі Муамара Кадафі. Устрымаліся Бразылія, Індыя, Нямеччына, Расея. Кітай, якія пры гэтым ня выкарысталі свайго права вета як сталыя сябры Рады бясьпекі.

У чацьвер лібійскае камандаваньне папярэдзіла, што ў выпадку замежнага ваеннага ўмяшальніцтва аддасьць загад атакаваць вайсковыя і грамадзянскія аб’екты ў раёне Міжземнага мора.
XS
SM
MD
LG