Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Султан Аману падзяліўся ўладай


Пратэсты ў Амане, 1 сакавіка 2011
Пратэсты ў Амане, 1 сакавіка 2011
Султан Аману Кабус бэн Саід Альбусаід надзяліў сёньня Раду Аману заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Для распрацоўкі паправак да дзейнага заканадаўства краіны будзе створаная адмысловая камісія.

Рада, якая раней мела выключна дарадчыя функцыі, складаецца зь дзьвюх палатаў: выбарнай Рады шуры і Дзяржаўнай рады, куды ўваходзяць прызначэнцы выканаўчай улады. Застаецца невядомым, ці захавае султан права вета.

Тыдзень таму – на фоне масавых акцыяў пратэсту – султан звольніў шэраг непапулярных міністраў.
XS
SM
MD
LG