Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваюцца пратэсты ў Емэне


У сталіцы Емэну Сане сёньня працягваюцца акцыі пратэсту апазыцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха , які знаходзіцца пры ўладзе ўжо 32 гады.

Учора падчас сутыкненьняў паміж паліцыяй і дэманстрантамі былі забітыя па меншай меры чатыры чалавекі. Сёньня памёр таксама адзін з параненых.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў удзельнікаў супрацьстаяньня да стрыманасьці і асудзіў урад за "залішняе выкарыстаньне сілы".
XS
SM
MD
LG