Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстрацыі ў Емэне


Антыўрадавая акцыя пратэсту каля унівэрсітэту Саны. 11 сакавіка 2011 г.
Антыўрадавая акцыя пратэсту каля унівэрсітэту Саны. 11 сакавіка 2011 г.
Вуліцы сталіцы Емэну Саны сёньня пасьля пятнічнай малітвы запоўнілі дзесяткі тысяч антыўрадавых і праўрадавых дэманстрантаў.

Каля будынку унівэрсытэту Саны сабраліся пратэстоўцы, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха. 68-гадовы Салех кіруе краінай 32 гады. Натоўп дэманстрантаў каля унівэрсытэту Саны расцягнуўся на 2 км.

Дэманстрацыя дзесяткаў тысяч прыхільнікаў Салеха прайшла на плошчы Тахрыр у Сане.

У чацьвер Салех прапанаваў правесьці цягам году рэфэрэндум аб новай канстытуцыі і новы выбарчы закон. Апазыцыя адхіліла прапанову і заявіла, што гэта “занадта позна, занадта мала”.
XS
SM
MD
LG