Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ і НАТО абмяркоўваюць Лібію


Бязьлюдны рынак у Трыпалі
Бязьлюдны рынак у Трыпалі
Сытуацыя ў Лібіі стане галоўнай тэмай парадку дня паседжаньняў кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў ЭЗ і міністраў абароны дзяржаў-чальцоў НАТО, якія пройдуць сёньня ў Брусэлі.

Краіны ЭЗ і НАТО выступілі з супольным заклікам да кіраўніка Лібіі Муамара Кадафі сысьці ў адстаўку. У пытаньні стварэньня над Лібіяй зоны, вольнай ад палётаў саюзьнікі, аднак, ня маюць адзінай пазыцыі.

Францыя і Вялікая Брытанія выступаюць за прыняцьце адпаведнай рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН. Шэраг іншых краін, сярод якіх ЗША, мяркуюць, што для стварэньня ў Лібіі зоны, вольнай ад палётаў, патрабуецца шырокая падтрымка міжнароднай супольнасьці, у тым ліку арабскіх краін.
XS
SM
MD
LG