Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кот-Д'Івуар: напружанасьць захоўваецца


У Абіджане, самым вялікім горадзе Кот-Д’Івуару, у аўторак былі застрэленыя чатыры прыхільнікі Аласана Ўатара, якога міжнародная супольнасьць прызнае пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў. Загінулыя ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту з нагоды гібелі на мінулым тыдні іншых дэманстрантаў. У абодвух выпадках стралялі прыхільнікі Лярана Гбагбы, які адмаўляецца пакідаць прэзыдэнцкую пасаду, не прызнаючы вынікі выбараў.

Паводле дадзеных ведамства ААН у справах уцекачоў, каля 300 тысяч чалавек пакінулі Абіджан. Яшчэ 70 тысяч шукаюць прытулку ў Лібэрыі. Прэзыдэнцкія выбары, якія падзялілі краіну на два лягеры, адбыліся ў Кот-Д’Івуары ў лістападзе летась.
XS
SM
MD
LG