Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва абяцае, што ўлетку пачне дзейнічаць дамова аб памежжы


Літва і Беларусь тэхнічна гатовыя да ўвядзеньня напрыканцы лета спрошчанага парадку перасячэньня літоўска-беларускай мяжы, паведамляе сёньня інфармацыйны партал Delfi.

Беларусь і Літва дамовіліся аб спрошчаным парадку перасячэньня мяжы для жыхароў памежных рэгіёнаў, але парлямэнт Літвы яшчэ мае ратыфікаваць пагадненьне.

“Цяпер Беларусь ужо ўсё ратыфікавала, на сёньня ўсё адобрана і падпісана, усе працэдуры завершаныя. Мы павінны цяпер прайсьці праз усё гэта ў парлямэнце (Літвы)”, -- сказаў амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас.
XS
SM
MD
LG