Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўстанцы ў Лібіі ўтрымліваюць пазыцыі


Людзі ідуць за танкам, на якім вайскоўцы Кадафі, якія перайшлі да паўстанцаў, у горадзе Завія, у 50 км на захад ад Трыпалі. Лібія, 5 сакавіка 2011 г.
Людзі ідуць за танкам, на якім вайскоўцы Кадафі, якія перайшлі да паўстанцаў, у горадзе Завія, у 50 км на захад ад Трыпалі. Лібія, 5 сакавіка 2011 г.
У Лібіі войскі, якія падпарадкуюцца Муамару Кадафі, правялі сёньня шэраг апэрацыяў супраць гарадоў, якія захапілі паўстанцы.

Сёньня ж прыхільнікі Кадафі выйшлі на вуліцы сталіцы Трыпалі і стрэламі ў паветра віталі абвешчаную лібійскімі ўладамі перамогу над паўстанцамі.

Лібійскае дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што войскі Кадафі перамаглі паўстанцаў ва ўсходнім горадзе Бэнгазі.

Тым часам паступілі паведамленьні ад паўстанцаў з гарадоў Завія і Місрата, што яны адбілі атакі вайскаў Кадафі, якіх падтрымлівала артылерыя, танкі і паветраныя сілы. Паўстанцы таксама паведамілі, што адбілі ў войскаў Кадафі горад Бін Джавад непадалёк ад Рас-Лануфа.

Сёньня прэсавы прадстаўнік паўстанцаў Ваніф Боў Ханада абверг заявы ўраду Лібіі, што порт Рас-Лануф больш не кантралююць паўстанцы:

“У заяве ад імя народу Лібіі рэвалюцыйныя сілы пацьверджаюць, што яны па-ранейшаму кантралююць тэрыторыі, якія былі імі вызваленыя і што паведамленьні ў эфіры ад імя Кадафі непраўдзівыя. Самі журналісты на месцах могуць гэта пацьвердзіць”.
XS
SM
MD
LG