У нядзелю 6 сакавіка ў Менску стартуе двухдзённая сустрэча прадстаўнікоў Азэрбайджану, Беларусі і Вэнэсуэлы. Бакі зьбіраюцца абмеркаваць падрабязнасьці своп-зьдзелкі аб нафтавых пастаўках, паведамляе агенцтва Reuters, са спасылкай на неназванага прадстаўніка ў дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азэрбайджану.
"Мы абмяркоўваем дастаўкі аб'ёмам ад 4 да 10 мільёнаў тон на год", – сказаў агенцтву азэрбайджанскі ўрадовец.
Паводле ўмоваў зьдзелкі, Вэнэсуэла будзе пастаўляць нафту, прызначаную для Беларусі кліентам азэрбайджанскай нафтавай кампаніі ў ЗША.
Азэрбайджан, у сваю чаргу, паставіць эквівалентныя аб'ёмы нафты ў Беларусь праз Украіну – па трубаправодзе Адэса-Броды.
Угода дазваляе абодвум бакам зэканоміць на дастаўцы нафты праз акіян сваім першапачатковым пакупнікам.