Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія эколягі шукаюць палітычнага прытулку


Двое актывістаў "Экалягічнай вахты па Паўночным Каўказе" просяць палітычнага прытулку ў Нямеччыне. У амбасаду зьвярнуліся Сурэн Газаран і Зуфар Ачылаў, якія разам зь Дзьмітрыем Шаўчэнкам і Яўгенам Віцішкам былі асуджаныя да адміністратыўных арыштаў пасьля разгону акцыі эколягаў ля лецішча губэрнатара Краснадарскага краю.

Адвакат эколягаў Сяргей Багданаў паведаміў Інтэрфаксу, што актывісты папрасілі прытулку з прычыны палітычнага перасьледу.
XS
SM
MD
LG