Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйн: міжканфэсійныя сутыкненьні


Пратэсты ў Бахрэйне 2 сакавіка 2011
Пратэсты ў Бахрэйне 2 сакавіка 2011
Першыя сутыкненьні паміж сунітамі і шыітамі заўважаныя ў Бахрэйне – праз два тыдні пасьля пачатку пратэстаў у каралеўстве.

Каля сотні ўзброеных дубінкамі маладзёнаў паспрабавалі ўчыніць бойку ў цэнтры гораду Хамад. Зьяўленьне сілаў правапарадку разагнала натоўп. Аб ахвярах не паведамляецца.

З 14 лютага ў выніку разгону маніфэстацыяў у сталіцы Бахрэйну Манаме і прымесьцях загінулі сем чалавек.

Асноўная частка пратэстоўцаў – шыіцкая моладзь, якая ператварыла Жамчужную плошчу ў сталіцы Бахрэйну Манаме ў цэнтар апазыцыйных выступаў.
XS
SM
MD
LG