Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадафі страціў чарговы горад


Лібійскія паўстанцы непадалёку ад гораду Брэга, адкуль сёньня пасьля цяжкіх баёў, былі выбітыя праўрадавыя сілы
Сілы, верныя рэжыму Муамара Кадафі, былі сёньня выбітыя з гораду Брэг на поўначы краіны, дзе знаходзіцца буйны порт і нафтаперапрацоўчы завод.

Сам лібійскі лідэр выступіў сёньня перад сваімі прыхільнікамі ў Трыпалі. Кадафі назваў перабольшаньнем зьвесткі аб тысячах ахвяраў сутыкненьняў яго войскаў з апазыцыяй і заявіў, што будзе змагацца да "апошняга мужчыны і жанчыны". Пазьней у часе прамовы Кадафі наогул адпрэчыў існаваньне апазыцыйных выступаў у краіне.

Краіны Захаду нарошчваюць ціск на лібійскі рэжым. Паведамляецца, што група караблёў ЗША прайшла праз Суэцкі канал і накіравалася да берагоў Лібіі.
XS
SM
MD
LG