Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія НПЗ скардзяцца на Беларусь


Урад Украіны павінен зрабіць захады для абароны рынку краіны ад дэмпінгавых паставак сыравіны з беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар адной з найбуйнейшых нафтавых кампаній ТНК-ВР Герман Хан.

Выканаўчы дырэктар ТНК-ВР адзначыў, што на сёньняшні дзень ва Ўкраіне фактычна працуюць толькі два нафтаперапрацоўчыя заводы – Лісічанскі і Крэменчугскі, але і тыя недазагружаныя з-за дэмпінгавых паставак сыравіны з Беларусі.

Пасьля 15 сакавіка ТНК-ВР можа прыняць рашэньне аб спыненьні Лісічанскага НПЗ, паведамляе ўкраінскі партал UNIAN. Да 15 сакавіка будзе праводзіцца антыдэмпінгавае расьсьледаваньне.

Апошнім часам беларускія НПЗ абвінавачваюць у коштавым дэмпінгу ва Ўкраіне. Кіраўніцтва Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу раней абвергла інфармацыю аб тым, што на ўкраінскім рынку нафты і паліва створаныя несправядлівыя ўмовы для канкурэнцыі.

"Размовы аб коштавым дэмпінгу нафтапрадуктаў вытворчасьці ААТ "Мазырскі НПЗ" на ўкраінскім рынку ня маюць падстаў”, – цьвердзіць беларускі бок у адмысловай заяве, дасланай UNIAN.

“Экспарт нафтапрадуктаў ААТ "Мазырскі НПЗ" праводзіцца выключна паводле рынкавых коштаў, сфармаваных на электронных біржавых таргах, у якіх на роўных правах бяруць удзел спажыўцы з больш чым 20 краін сьвету, у іх ліку і кампаніі з Украіны. Апрача таго, ад 1 студзеня 2011 году на падставе дакумэнтаў Мытнага саюзу пры экспарце нафтапрадуктаў з РБ бяруцца вывазныя мыты", – заявілі ў беларускай кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG