Рада бясьпекі ААН можа прыняць рэзалюцыю па Лібіі ўжо ў суботу. Пра гэта заявіла старшыня Рады Марыя Віёці. Праект рэзалюцыі падрыхтавалі Францыя і Вялікая Брытанія. Ён утрымлівае заклік да ўвядзеньня санкцыяў супраць уладаў Лібіі. Сярод іншага – эмбарга на пастаўкі зброі, забарона на паездкі за мяжу для Кадафі і ягонага атачэньня, замарожваньне замежных рахункаў прадстаўнікоў лібійскіх уладаў.
У тэксьце таксама гаворыцца, што выкарыстаньне сілы супраць цывільнага насельніцтва ў Лібіі можа разглядацца як злачынства супраць чалавечнасьці, што трапляе пад юрысдыкцыю міжнароднага трыбуналу ў Гаазе.