Кіраўнік Кубы Рауль Кастра зьбіраецца неўзабаве наведаць Менск. Пра гэта заявіў сёньня журналістам у Менску кіраўнік кубінскага МЗС Бруна Радрыгес Парылья пасьля сустрэчы з сваім калегам Сяргеем Мартынавым.
Кубінскі міністар таксама заявіў, што лічыць увядзеньне санкцый ЭЗ і ЗША адносна Беларусі спробай замаху на сувэрэнітэт краіны. Мартынаў з свайго боку запэўніў, што лічыць Кубу адной з найважнейшых апораў беларускай палітыкі ў рэгіёне Лацінскай Амэрыкі і краінаў Карыбскага басэйну.
Кіраўнік кубінскага МЗС знаходзіцца ў Менску з трохдзённым візытам. Заплянавана яго сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.