Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Косава: парлямэнт прыняў прысягу


Прысяга ў косаўскім парлямэнце
Прысяга ў косаўскім парлямэнце

Косаўскія парлямэнтары прынялі сёньня прысягу – праз два месяцы пасьля агульных выбараў. Дэпутаты абралі часовага прэзыдэнта Косава Якупа Красьнічы сьпікерам парлямэнту.

Найвышэйшы заканадаўчы орган Косава блізкім часам выбера наступных прэзыдэнта і прэм’ер-міністра. Як чакаецца, цяперашні прэм’ер-міністар Хашым Тачы захавае сваю пасаду. Кааліцыя Тачы мае намер вылучыць свайго асноўнага саюзьніка Бэджэта Паколі на пасаду прэзыдэнта.

Пасьля таго, як у лютым 2008 году Косава абвясьціла аб сваёй незалежнасьці ад Сэрбіі, новую краіну прызналі больш як 70 дзяржаваў сьвету.
XS
SM
MD
LG