Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітыка Нямеччыны ў дачыненьні да Ірану ня зьменіцца


Прадстаўнік ураду Нямечыны Штэфан Зайбэрт заявіў журналістам, што і пасьля візыту ў Тэгеран міністра замежных справаў Нямеччыны захоўваецца занепакоенасьць Бэрліну адносна ядзернай праграмы Ірану.

У мінулую нядзелю кіраўнік МЗС Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле наведаў Тэгеран для суправаджэньня на радзіму двух нямецкіх журналістаў, якія былі затрыманыя іранскай паліцыяй за падрыхтоўку інтэрвію з блізкімі асуджанай іранкі.

Вэстэрвэле сустрэўся з кіраўніком іранскага замежнапалітычнага ведамства Акбарам Салехі і прэзыдэнтам Ірану Махмудам Ахмедзінэжадам.
XS
SM
MD
LG