Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: нямецкія журналісты заплацяць штраф


Два нямецкія журналісты, якіх арыштавалі пасьля таго, як яны правялі інтэрвію з сынам жанчыны, асуджанай да сьмяротнага пакараньня, павінны будуць кожны заплаціць па 50 тысяч даляраў. Пасьля таго, як яны выплацяць штраф, іх выпусьцяць з турмы, дзе яны знаходзяцца з кастрычніка 2010 году. Пра гэта паведамілі дзяржаўныя іранскія СМІ.

Журналістаў абвінавацілі ў стварэньні пагрозы нацыянальнай бясьпецы Ірану.
XS
SM
MD
LG