Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: разгромлены лягер апазыцыі


У горадзе Бенгазі на ўсходзе Лібіі ў ноч на суботу сілы бясьпекі штурмам узялі лягер прыхільнікаў апазыцыі. Лягер быў разьбіты ў цэнтры гораду два дні таму. Інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на відавочцаў паведамляюць, што разгон быў жорсткім, ёсьць забітыя і параненыя.

Раней праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch паведаміла пра 84-х загінулых у часе масавых закалотаў. Акцыі пратэсту адбываюцца ў розных гарадах краіны. Людзі патрабуюць адстаўкі Муамара Кадафі, які кіруе краінай болей як 40 гадоў.
XS
SM
MD
LG