Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйн:апазыцыя выстаўляе ўмовы


Найбуйнейшая апазыцыйная сіла Бахрэйну адрынула прапанову караля Хамада аль-Халіфы пачаць "агульнанацыянальны дыялёг" для ўрэгуляваньня вострага палітычнага крызысу ў краіне. Прадстаўнікі шыіцкага блёку заявілі, што ўмовай пачатку перамоваў зьяўляецца адстаўка ўраду і каб вайскоўцы пакінулі вуліцы сталіцы краіны Манамы.

Напярэдадні ў сутычках у Бахрэйне былі параненыя каля 60 чалавек. Сілы бясьпекі стралялі па дэманстрантах, якія патрабавалі рэформаў. У чацьвер у сутычках былі забітыя 4 чалавекі.
XS
SM
MD
LG