Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бахрэйне новыя дэманстрацыі


У Бахрэйне тысячы шыітаў узялі ўдзел у паховінах загіблых ўначы напярэдадні дэманстрантаў. Яны былі забітыя ў часе разгону паліцыяй намётавага лягеру апазыцыі на цэнтральнай плошчы сталіцы краіны Манамы.

Удзельнікі жалобнай цырымоніі скандавалі антыўрадавыя лёзунгі, аднак пра сутыкненьні з паліцыяй не паведамляецца.

Напярэдадні ў часе разгону намётавага лягеру апазыцыі загінулі 4 чалавекі, каля 200 былі параненыя. Затрыманыя некалькі дзесяткаў чалавек.
XS
SM
MD
LG