Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Mарш перамогі" ў Эгіпце


У Каіры сёньня плянуецца масавы "марш перамогі", якім эгіпцяне зьбіраюцца адсьвяткаваць зьвяржэньне прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Праз тыдзень пасьля зьмены ўлады ў Эгіпце жыцьцё ў краіне ўсё яшчэ далёкае ад нармальнага. На вуліцах Каіру застаюцца танкі, па-ранейшаму зачыненыя банкі і школы, многія рабочыя страйкуюць.

Улада ў краіне знаходзіцца ў руках Найвышэйшай вайсковай рады. Грамадзкія актывісты патрабуюць ад генэралаў вызваліць палітычных зьняволеных, зьняць надзвычайныя захады бясьпекі і падрыхтаваць хутчэйшае правядзеньне справядлівых выбараў.
XS
SM
MD
LG