Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет засланіў для Захаду Беларусь


Гэтак лічыць дырэктар польскага інстытуту міжнародных зносінаў Марцін Збароўскі. У артыкуле ў газэце Rzeczpospolita ён параўноўвае цяперашнюю сытуацыю з 1956 годам, калі нацыяналізацыя Насэрам Суэцкага каналу адцягнула ўвагу сьвету ад антыкамуністычнага паўстаньня ў Вугоршчыне.

Вестка аб нацыяналізацыі Суэцкага каналу 2 лістапада 1956 году выціснула зь першых палос заходніх газэт фатаграфіі падпаленага Будапэшту. Сьвет мяняўся з маланкавай хуткасьцю, а ўвага журналістаў і палітыкаў засяроджваліся на падзеях, блізкіх для каляніяльных дзяржаў, уплыў якіх ішоў на скон: Францыі і Вялікабрытаніі. Вугорскае паўстаньне магло быць пачаткам канцу камунізму, але суэцкі крызіс стаў пачаткам канцу Брытанскай імпэрыі. І гэта для заходняга сьвету аказалася важней.

Праз крыху больш за 50 гадоў мы жывем у іншым сьвеце. Камунізм
Сьвет мяняўся з маланкавай хуткасьцю, а ўвага журналістаў і палітыкаў засяроджваліся на падзеях, блізкіх для каляніяльных дзяржаў, уплыў якіх ішоў на скон.
скончыўся, Вялікабрытанія і Францыя з звышдзяржаў ператварыліся ў дзяржавы з сярэднім значэньнем, якім усё складаней апраўдаць сваю прысутнасьць у якасьці сталых сябраў Рады бясьпекі ААН. Аднак калі прыгледзецца да рэакцыяў на нядаўнія падзеі ў Беларусі і ў Эгіпце, немагчыма пазбавіцца ад адчуваньня дэжавю. Так як і ў 1956 годзе працэсы, якія ідуць у паўднёвых суседзяў Эўропы, перш за ўсё, у Эгіпце, засланілі тое, што адбываецца ва ўсходняй частцы старога кантынэнту.

Уласна, нас не павінна гэта зьдзіўляць. Фальсыфікацыя Аляксандрам Лукашэнкам выбараў і рэпрэсіі супраць апазыцыі, вядома, мелі значэньне для нашага рэгіёну, але рэвалюцыя ў Эгіпце нясе за сабой наступствы глябальнага маштабу. Яна адбіваецца на коштах нафты (ужо больш за 100 даляраў за барэль), уплывае на ізраільска-палестынскі працэс, на ўвесь арабскі сьвет і на прысутнасьць ЗША ў рэгіёне. Гаворачы коратка, цяперашнія падзеі ў Эгіпце і суседніх зь ім краінах, як нацыяналізацыя Суэцкага каналу ў 1956 годзе, могуць выклікаць сур'ёзныя зьмены на міжнароднай арэне.

Кароткачасовая цікавасьць


Нягледзячы на розны маштаб падзеяў у Беларусі і ў Эгіпце, абедзьве гэтыя краіны зьвязваюць істотныя агульныя прыкметы: дрэннае кіраваньне, карупцыя і аўтарытарная ўлада. Таксама іх зьвязвае тое, што яны мяжуюць з Эўрапейскім Зьвязам, для якога павінна быць важным зьяўленьне плюралістычных і прадказальных рэжымаў у сябе па суседзтве.

Магло здавацца, што ЭЗ будзе натуральным ініцыятарам рэформ ня толькі з-за свайго геаграфічнага становішча, але і з-за ўласнай ідэнтычнасьці, у значнай меры сфармаванай на супрацьстаяньні таталітарызму. Але як высьвятляецца, у ЭЗ няма агульнай палітыкі па прасоўваньні дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці ў бліжэйшых суседзяў. У выніку мы апынуліся ў сытуацыі, падобнай да той, якая
У ЭЗ няма агульнай палітыкі па прасоўваньні дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці ў бліжэйшых суседзяўWrite Your Quote Here ...
была ў 1956-м: мы займаемся суседнімі дзяржавамі ў крытычныя моманты і губляем да іх цікавасьць, калі ў іншай частцы сьвету адбываецца нешта больш відовішчнае.

У гэтым ня варта вінаваціць грамадзкасьць, увага якой звычайна кароткачасовая. Тое, што ў ЭЗ няма ўстойлівых і эфэктыўных інструмэнтаў па прасоўваньні рэформаў ва ўласным асяродзьдзі, а яго дзеяньні залежаць ад грамадзкай ухвалы – ненармальна. Існая эўрапейская палітыка добрасуседзтва занадта бюракратызаваная, занадта марудлівая ў рэагаваньні на бягучыя падзеі, у яе няма стратэгічнага вэктара.

ЭЗ не выпрацаваў яшчэ эфэктыўнай палітыкі, здольнай рэагаваць на падзеі ў суседніх краінах, па двух прынцыповым прычынах. Па-першае, інтарэсы яго асобных членаў залежаць ад іх геаграфічнага становішча: акрамя нас і нашых бліжэйшых суседзяў мала хто ў ЭЗ цікавіцца Беларусьсю, а мы, у сваю чаргу, ня надта цікавімся поўднем.

Па-другое, у ЭЗ існуюць выдатныя погляды на неабходнасьць палітычнай лібэралізацыі як на ўсходзе, так і (нават у першую чаргу) у паўднёвых суседзяў. Усходняя палітыка многіх эўрапейскіх краін канцэнтруецца на Маскве, а яна, як вядома, не падтрымлівае плюралістычных працэсы на тэрыторыі сваёй былой імпэрыі. У дачыненьні да Магрыбу і Блізкага Ўсходу ў ЭЗ да гэтага часу пераважала перакананьне, што палітычная лібэралізацыя там ня толькі не рэальная, але нават шкодная. Пры гэтым усе спасылаюцца на палестынскіх аўтаномію, дзе ў 2006 годзе на выбарах перамог ХАМАС, які не прызнае Ізраіль і не адмежаваўся ад тэрору.

Прасоўваньне дэмакратыі


Польшчы патрэбны такі Эўрапейскі Зьвяз, у якога ёсьць пасьлядоўная палітыка прасоўваньня дэмакратыі і які валодае інструмэнтамі для пасьпяховага ўвасабленьня гэтай палітыкі ў жыцьцё. У Польшчы нікога ня трэба пераконваць у тым, што прасоўваньне дэмакратыі ля яе межаў – ва Ўкраіне, у Беларусі альбо ў Малдове – нам выгадна. Дзейнічаючы ў эўрапейскім кантэксьце, Варшава атрымлівае больш шырокія правы для вядзеньня такой палітыкі і сродкі на дэмакратызацыю.

Прыклад такой дзейнасьці – нядаўняя канфэрэнцыя «Салідарнасьць зь Беларусьсю", арганізаваная МЗС Польшчы, на якой краіны-ўдзельніцы абвясьцілі аб вылучэньні 87 млн. эўра на праекты па падтрымцы разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці ў гэтай краіне. На гэтай канфэрэнцыі кідалася ў вочы дыспрапорцыя паміж актыўнасьцю краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і Скандынавіі і значна меншай цікавасьцю краін поўдня Эўропы. З іншага боку, не сакрэт, што дзяржавы Ўсходняй і Паўночнай Эўропы (за выключэньнем былых каляніяльных дзяржаў) у меншай ступені цікавяцца працэсамі, якія адбываюцца на тэрыторыі Магрыбу.

Страта ўплыву


Рэгіянальная раздробленасьць ЭЗ аслабляе эфэктыўнасьць яго дзеяньняў. А ЭЗ, які ня ў стане весьці пасьлядоўную палітыку ў дачыненьні да сваіх бліжэйшых суседзяў, рызыкуе страціць свой уплыў у рэгіёне. Таму яму патрэбна згуртаваная, і адначасова элястычная
Рэгіянальная раздробленасьць ЭЗ аслабляе эфэктыўнасьць яго дзеяньняў.
палітыка па падтрымцы трансфармацый у суседніх краінах.

На прысьвечанай Беларусі канфэрэнцыі міністар замежных спраў Радаслаў Сікорскі прапанаваў ідэю стварэньня эўрапейскага фонду па падтрымцы дэмакратыі, які б падтрымліваў грамадзянскія ініцыятывы на тэрыторыі ўсяго суседзтва ЭЗ: як на ўсходзе, так і на поўдні. Дзіўна, што падобны фонд не зьявіўся раней, хоць спасылка на правы чалавека зьяўляецца неад’емным пунктам эўрапейскіх дэклярацый аб зьнешняй палітыцы. Стварэньне фонду даказала б, што ЭЗ здольны ня толькі на словы, але і на справы ў імя сваіх каштоўнасьцяў.

Тут варта дадаць, што дзейнасьць ЭЗ па дэмакратызацыі ня можа зводзіцца толькі да падтрымкі свабодных выбараў, якія ў сытуацыі неразьвітай грамадзянскай супольнасьці могуць прывесьці да перамогі папулісцкіх сілаў, якія не прызнаюць прынцыпаў дэмакратычнага ладу. Менавіта гэта адбылося ў Палестынскай аўтаноміі ў 2006 годзе. Падобнае можа адбыцца ў Эгіпце, калі ў выніку выбараў будзе створана ўрад, дамінуючую ролю ў якім будзе гуляць “Мусульманскае братэрства”. Аналягічным чынам свабодныя выбары не наблізілі да лібэральнай дэмакратыі Ўкраіну.

Праца на гады


Эўразьвязу варта ў першую чаргу падтрымліваць працэсы, якія дазваляюць стварыць падмурак устойлівай плюралістычнай сыстэмы, з якімі зьвязана разьвіцьцё прававой дзяржавы, свабода СМІ, правы жанчын, а таксама грамадзянскія ініцыятывы. Гэта праца не на адны выбары, на якія атрымалася б мабілізаваць эўрапейскую грамадзкую думку, а на доўгія гады, а магчыма, дзесяцігодзьдзі, цяжкіх і пасьлядоўных намаганьняў па трансфармацыі.
Як паказвае прыклад Беларусі і Эгіпту, ЭЗ схільны канцэнтраваць сваю ўвагу, хутчэй, на поўдні, чым на ўсходзе.


Эўразьвязу, а асабліва дзяржавам на яго межах, г.зн. і Польшчы, неабходныя надзейныя інструмэнты, якія працуюць ня толькі ў пэрыяды рэвалюцыйнай гарачкі. Як паказвае прыклад Беларусі і Эгіпту, ЭЗ схільны канцэнтраваць сваю ўвагу, хутчэй, на поўдні, чым на ўсходзе. Таму ў нашых інтарэсах стварэньне такой сыстэмы, якая дазволіла б дапамагаць Эгіпту, не забываючы адначасова пра Беларусь, хоць навіны зь Менску і зьніклі з выпускаў CNN.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG