Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Букмэйкерскія навіны: чый рэжым ўпадзе наступны


Найвялікшая ірляндзкая букмэйкерская кантора Paddy Power зьбірае стаўкі на наступны сыход дзяржаўнага кіраўніка. Удзельнікі пар`ы маюць назваць краіну, чый прэзыдэнт, прэм'ер, манарх або дзяржаўны кіраўнік зь іншым тытулам пакіне сваю пасаду ў выніку публічных пратэстаў.

У сьпісе – 11 краінаў мусульманскага Ўсходу ад Марока да Ірану. Лідэр ставак – Емэн.

Емэн (15/8) – Алі Абдула Саліх, прэзыдэнт ад 1978 году
Ярданія (9/4) – Абдула ІІ, кароль ад 1999 году
Альжыр (7/2) – Абдэльазіз Бутэфліка, прэзыдэнт ад 1999 году
Марока (7/2) – Мухамад VI, кароль ад 1999 году
Бахрэйн (8/1) – Хамад бін Іса аль-Халіфа, кароль ад 2002 году
Іран (12/1) – Махмуд Ахмадзінэжад, прэзыдэнт ад 2005 году
Судан (16/1) – Умар Хасан аль-Башыр, прэзыдэнт ад 1993 году
Лібія (16/1) – Муамар Кадафі, фактычны лідэр ад 1969 году
Ірак (16/1) – Джалал Талабані, прэзыдэнт ад 2005 году
Савудаўская Арабія (20/1) – Абдула, кароль ад 2005 году
Сырыя (20/1) – Башар аль-Асад, прэзыдэнт ад 2000 году
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG