Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя Ірану працягвае змаганьне


Два галоўныя апазыцыяныя лідэры Ірану працягваюць змаганьне, у тым часе як ў парлямэнце гучаць заклікі пакараць іх сьмерцю за антыўрадавыя дэманстрацыі.

Мэхдзі Карубі заявіў на сваёй старонцы ў інтэрнэце, што гатовы “заплаціць любы кошт” дзеля дэмакратычных зьменаў у Іране.

Мір Хусэйн Мусаві на сваім вэб-сайце падзякаваў пратэстоўцам за удзел у панядзелкавым мітынгу.

Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінеджад заявіў, што пратэсты апазыцыі “не дадуць вынікаў” і заклікаў пакараць іх арганізатараў.

У панядзелак тысячы дэманстрантаў выйшлі на вуліцы Тэгерану на знак салідарнасьці з народамі Тунісу і Эгіпту. Паліцыя разагнала дэманстрантаў, некалькі чалавек загінулі.
XS
SM
MD
LG