Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША спрабуе палепшыць дачыненьні з Пакістанам


Калі ўлады Пакістану вызваляць затрыманага амэрыканскага дыплямата, арыштаванага паводле абвінавачаньня ў забойстве, то яго будуць судзіць у ЗША. Пра гэта заявіў у Ісламабадзе кіраўнік камітэта па міжнародным дачыненьням Сэнату ЗША Джон Кэры.

Кэры выказаў шкадаваньне з нагоды сьмерці двух загіблых пакістанцаў у часе інцэдэнта ў горадзе Лахоры. Кэры таксама заявіў, што супрацоўнік амэрыканскага консульства Рэйманд Дэвіс павінен быць вызвалены, паколькі ён мае дыпляматычную недатыкальнасьць.


Дэвіс, які застрэліў 27 студзеня двух пакістанцаў у Лахоры, арыштаваны. Дэвіс цьвердзіць, што дзейнічаў у мэтах самааброны.

У выніку інцэдэнту ўзьнікла напружанасьць паміж Вашынгтонам і Ісламабадам.
XS
SM
MD
LG